Сёньня ў Іране пройдуць парлямэнцкія выбары. Улады Ірану заклікаюць грамадзянаў праігнараваць заклік апазыцыі да байкоту гэтых выбараў. Гэты заклік зьвязаны з адмовай у рэгістрацыі 2,5 тысячы кандыдатаў-рэфармістаў, якія выступаюць за большую палітычную і грамадзкую адкрытасьць у Іране.
Напярэдадні галасаваньня іранскія ўлады зачынілі дзьве лібэральныя газэты. Чакаецца, што пасьля гэтых захадаў уладаў перамогу на выбарах адсьвяткуюць кансэрватыўныя мусульманскія партыі.