Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:53 ]  ААН: выбары ў Іраку да 30 чэрвеня немагчымыя

НЬЮ-ЁРК. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан сёньня сустрэўся са сваім прадстаўніком у Іраку Лахдарам Брахімі. Яны абмеркавалі магчымасьць правядзеньня выбараў у Іраку яшчэ да перадачы акупацыйнымі сіламі ўлады грамадзянам краіны. Злучаныя Штаты плянуюць, што гэта адбудзецца 30 чэрвеня. Аднак, мэханізм арганізацыі сыстэмы ўлады застаецца спрэчным пытаньнем. Кофі Анан адзначыў, што няма магчымасьці правесьці выбары ў Іраку да 30 чэрвеня. Анан заўважыў, што ААН рыхтуе рэкамэндацыі, як стварыць пераходны ўрад у Іраку.
XS
SM
MD
LG