Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:56 ]  ЗША адстойваюць сваё рашэньне аб перадачы ўлады іракцам


БАГДАД. Грамадзкі адміністратар Іраку Пол Брэмэр сёньня заявіў, што перадача ўлады іракцам адбудзецца 30 чэрвеня, але кааліцыйныя сілы будуць заставацца ў краіне да фармаваньня нацыянальнай паліцыі й войска, якія будуць здольныя самастойна абараняць Ірак. Паводле Брэмэра, зьмены могуць быць толькі ў мэтодыцы стварэньня пераходнага ўраду Іраку. Тым часам сёньня два амэрыканскія й адзін ірацкі жаўнер загінулі ў выніку выбуху бомбы на дарозе ля гораду Халдзія, што знаходзіцца ў 80 кілямэтрах ад Багдаду.
XS
SM
MD
LG