НЬЮ-ЁРК. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан сёньня сустракаецца са сваім прадстаўніком у Іраку Лахдарам Брахімі. Яны абмяркуюць магчымасьць правядзеньня выбараў у Іраку яшчэ да перадачы акупацыйнымі сіламі ўлады грамадзянам краіны. Злучаныя Штаты плянуюць правесьці гэтую перадачу 30 чэрвеня. Аднак, мэханізм стварэньня ўлады застаецца спрэчным пытаньнем. Шыіцкая большасьць іракцаў патрабуе правядзеньня наўпростых выбараў. Злучаныя Штаты, у сваю чаргу, цьвердзяць, што немагчыма арганізаваць агульнанацыянальныя выбары да 30 чэрвеня.