Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:50 ]  Выбары ў Аўганістане пройдуць у чэрвені

Адміністрацыя ЗША зробіць усе неабходнае, каб выбары ў Аўганістане адбыліся ў вызначаны тэрмін. Пра гэта заявіў прадстаўнік Дзярждэпартамэнта Рычард Баўчэр. Паводле яго, галоўная праблема тут захаваньне бясьпекі. Прэзыдэнцкія і парляманцкія выбары ў Аўганістане заплянавана правесьці адначасова ў чэрвені гэтага году. ААН зьбіраецца стварыць па ўсёй краіне болей як 4 тысячы выбарчых участкаў, дзеля аховы якіх павінны быць выдзеленыя спэцыяльныя атрады паліцыі.
XS
SM
MD
LG