КАБУЛ. ААН распрацавала плян, закліканы паскорыць рэгістрацыю выбарцаў у Аўганістане, дзе ў чэрвені павінны адбыцца выбары. ААН зьбіраецца стварыць па ўсёй краіне болей як 4 тысячы выбарчых участкаў, дзеля аховы якіх павінны быць выдзеленыя спэцыяльныя атрады паліцыі. Талібы ўжо папярэдзілі аўганцаў, што, калі яны возьмуць удзел у выбарах, то будуць рызыкаваць сваім жыцьцём. Зь 10 мільёнаў аўганцаў дзеля ўдзелу ў выбарах зарэгістраваліся толькі каля мільёну.