КАБУЛ. Камісар у пытаньнях зьнешніх стасункаў Эўразьвязу Крыс Патэн сёньня заявіў, што аўганскія выбары, хутчэй за ўсё, адбудуцца ўлетку насуперак праблемам зь бясьпекай у краіне. Патэн сёньня завяршае свой двухдзённы візыт у Аўганістан. Крыс Патэн заклікаў да больш жорсткіх дзеяньняў у галіне бясьпекі, а таксама да ліквідацыі аўганскай сеткі гандляроў наркотыкамі.