ТБІЛІСІ. Новы прэзыдэнт Грузіі Міахіл Саакашвілі сёньня заклікаў нацыянальную службу бясьпекі краіны засяродзіцца на барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі. Саакашвілі зрабіў гэтую заяву сёньня, прадстаўляючы новага міністра дзяржаўнай бясьпекі Грузіі Зураба Адэішвілі. Саакашвілі таксама запатрабаваў, каб былі прынятыя жорсткія меры ў барацьбе з рэлігійным экстрэмізмам і ягонымі прыхільнікамі, якія цяпер знаходзяцца ў Панкіскай цясьніне на мяжы з Расеяй. Саакашвілі таксама залікаў адкрыць архівы былога савецкага КГБ.