Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:27 ]  Пастаўкі газу ў Беларусь сёньня могуць спыніцца


Пастаўкі расейскага газу ў Беларусь спыняцца сёньня ў 10 гадзінаў маскоўскага часу, калі “Белтрансгаз” не падпісша новы кантракт,-- паведаміў агенцтву Ітар-ТАСС генеральны дырэктар кампаніі “Транснафта” Уладзімір Кандрачук. “Транснафта” на сёньня адзіны пастаўшчык газу ў Беларусь, кампанія “Ітэра” спыніла свае пастаўкі газу з 12 лютага, “Газпром” -- з 1 студзеня. Паводле Кандрачука, “Транснафта” гатовая падпісаць новы кантракт на ранейшых умовах – па цане 47 даляраў за тысячу кубамэтраў газу. Але адказу на гэтую прапанову з Менску яшчэ няма. «Транснафта» таксама настойвае на тым, каб Беларусь хаця б часткова выплаціла сваю студзеньскую запазычанасьць, якая складае каля 17 мільёнаў даляраў.
XS
SM
MD
LG