Трохбаковы саміт кіраўнікоў Францыі, Вялікабрытаніі і Нямеччыны сёньня пройдзе ў Бэрліне.
Афіцыйна паведамляецца, што канцлер Герхард Шродэр, прэзыдэнт Жак Шырак і прэм’ер Тоні Блэр абмяркуюць толькі эканамічныя праблемы.
Аднак італьянскі прэм’ер Сільвіо Бэрлусконі ацаніў гэтую сустрэчу, як спробу стварыць своеасаблівы “эўрапейскі дырэктарат” і назваў яе “вялікай блытанінай”. На ягоную думку, іншыя краіны Эўропы падзяляюць такія пабойваньні.
Італія і Іспанія абражаныя тым, што іх не запрасілі на Бэрлінскі саміт.