Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:17 ]  Пакістан ня пусьціць ядзерных інспэктараў


Пакістанскі прэзыдэнт Пэрвэз Мушараф заявіў, што ягоная краіна не дапусьціць прыезду на сваю тэрыторыю замежных інспэктараў для маніторынгу яе праграмаў ядзернага ўзбраеньня і грамадзянскіх атамных праектаў. Пакістан таксама ня пойдзе на замарожваньне сваіх ядзерных праграмаў. Гэтыя заявы Мушарафа апублікаваныя ў ягоным інтэрв’ю брытанскай газэце “Financial Times”. Яны датычацца развіцьця падзеяў пасьля прызнаньня пакістанскага навукоўца Абдул Кадыр Хана, бацькі пакістанскіх ядзерных праграмаў, аб тым, што ён перадаў ядзерныя сакрэты Лібіі, Ірану і Паўночнай Карэі.
XS
SM
MD
LG