ВАШЫНГТОН. Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша пасылае дэлегацыю на Блізкі Ўсход дзеля падтрымкі намаганьняў у аднаўленьні міру. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Рычард Баўчэр заявіў сёньня, што дэлегацыя началае з Уільямам Бэрнсам вылятае сёньня ўвечары з Вашынгтону ў Ізраіль. Баўчэр заклікаў і ізраільцаў, і палестынцаў рабіць захады дзеля спыненьнія напружанасьці. Рычард Баўчэр падкрэсьліў, што пасланцы ЗША не сустрэнуцца з палестынскім лідэрам Ясірам Арафатам, але правядуць перамовы зь іншымі палестынцамі.