Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:13 ]  Іран заяўляе, што не вырабляе ўзбагачонага ўрану


ТЭГЕРАН Міністр замежных справаў Ірану Камал Харазі сёньня адхіліў паведамленьні, што Тэгеран вырабляе узбагачоны ўран для выпрацоўкі ядзернага паліва. Некалькі дзён таму Харазі заявіў, нібыта Іран гатовы прадаваць ядзернае паліва міжнародным пакупнікам. Аднак, паводле міністра, ён сказаў толькі тое, што Іран меў “магчымасьці” вырабляць ядзернае паліва. Узбагачоны ўран патрэбны як паліва для ядзерных рэактараў, але таксама можа выкарыстоўвацца для атамных бомбаў. Летась Іран пагадзіўся прыпыніць сваю дзейнасьць па ўзбагачэньні урану і адчыніць свае ядзерныя аб’екты для інспэктараў ААН
XS
SM
MD
LG