АТЭНЫ. Новы міністар замежных справаў Грэцыі Тасас Яніцыс
заявіў, што апошні плян узьяднаньня Кіпру, які прапанавала ААН, можа быць рэалізаваны. Яніцыс адзначыў, што “Кіпр сёньня бліжэй да ўзьяднаньня, чым раней. Выспа Кіпр застаецца падзеленай на дзьве часткі ад 1974 году, калі Турэччына акупавала паўночную частку Кіпру. Гэта быў адказ на паўстаньне, якое падтрымлівалася з Грэцыі.