Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:16 ]  Кіроўчая рада Іраку абмяркоўвае шляхі перадачы ўлады

БАГДАД. Кіроўчая Рада Іраку абмяркоўвае шляхі перадачы ўлады жыхарам краіны. Прадстаўнік Рады Махмуд Отман паведаміў, што Рада шукае магчымасьці стварэньня ўлады, якая будзе гарантаваць сувэрэнітэт краіны. На думку Махмуда Отмана адным са шляхоў ёсьць далучэньне новых сябраў да Рады або правядзеньне нацыяльнай канфэрэнцыі з удзелам прадстаўнікоў усіх колаў ірацкага грамадства. Міністар замежных справаў Кіроўчай Рады Хашыяр Зэбары сказаў, што будзе выключна цяжка правесьці выбары да 30 чэрвеня. Менавіта ў гэты дзень Злучаныя Штаты зьбіраюцца перадаць уладу іракцам. Тым часам сёньня ў Іраку адзін амэрыканскі жаўнер загінуў і яшчэ адзін быў паранены ў выніку выбуху бомбы на дарозе.
XS
SM
MD
LG