Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:48 ]  Румынская эмігрантка - кандыдат у прэзыдэнты Румыніі

БУХАРЭСТ. Сёньня амэрыканка румынскага паходжаньня 54-гадовая Лія Робэртс заявіла пра свой намер узяць удзел у выбарах прэзыдэнта Румыніі. Выбары адбудуцца 28 лістапада. Лія Робэртс паабяцала змагацца з карупцыяй, забясьпечыць замежныя інвэстыцыі, а таксама падвысіць узровень жыцьця ў краіне. Робэртс пакінула Румынію 20 гадоў таму, яна жыла ў Лос-Анжэлесе й зьяўлялася ганаровым консулам Румыніі ў гэтым горадзе. Яна таксама зьяўляецца старшынёй рэспубліканскай партыі штату Нэвада. Лія Робэртс заявіла, што выступае як незалежны кандыдат і зьбіраецца фінансаваць сваю выбарчую кампанію самастойна. Кампанію будзе весьці Дзік Морыс, былы палітычны дарадца амэрыканскага прэзыдэнта Біла Клінтана.
XS
SM
MD
LG