У шэрагу гішпанскіх гарадоў прайшлі маніфестацыі супраць вайсковых дзеяньняў у Іраку. Паводле арганізатараў, у Мадрыдзе ў дэманстрацыі прынялі ўдзел болей за 100 тысячаў чалавек. Адак урадавыя чыноўнікі лічаць, што іх было толькі 10 тысячаў.
Гішпанскі ўрад падтрымліваў ЗША пад час ірацкай вайны нягледзячы на негатыўныя адносіны да яе грамадзкай думкі.