Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:08 ]  Іранскія студэнты крытыкуюць прэзыдэнта Хатамі


ТЭГЕРАН Іранская студэнцкая арганізацыя сёньня скрытыкавала прэзыдэнта Махамада Хатамі за згоду правесьці парлямэнцкія выбары, якія, на думку многіх, ужо сфальсіфікаваныя кансэрватарамі. Паводле заявы студэнтаў, паводзіны Хатамі даказваюць, што ён “ставіць прыярытэтам рэлігійныя і афіцыйныя дэкрэты за кошт справядлівасьці, свабоды і правоў чалавека”. Студэнцкая арганізацыя заклікала грамадзянаў не ісьці на такія выбары. Нагадаем, Рада Вартавых Іслямскай рэвалюцыі адмяніла рэгістрацыю звыш 2 тысячаў кандыдатаў-рэфармістаў.
XS
SM
MD
LG