МАСКВА
Паводле афіцыйных дадзеных, 25 чалавек загінулі ў выніку абвалу даху і сьценаў у маскоўскім аквапарку. Сярод ахвяраў катастрофы – шасьцёра дзяцей. Як паведаміў мэр Масквы Юры Лужкоў, у шпіталях знаходзяцца звыш 70 параненых, пяцёра – у крайне цяжкім стане. Лужкоў таксама сказаў, што не засталося надзеі знайсьці жывых людзей пад развалінамі. Паводле ратавальнікаў, пад заваламі могуць знаходзіцца яшчэ да 17 чалавек. Прыпыненае дзеяньне ліцэнзіяў турэцкай фірмы “Кочак іншат” і кампаніі “Архітэктурная майстэрня Сяргея Кісялёва і партнэры”, якія праектавалі і будавалі аквапарк