ПЕКІН
Каля 50 чалавек загінулі і звыш 60 параненыя ў выніку пажару ў пяціпавярховым гандлёвым цэнтры на поўначы Кітаю ў горадзе Чанчунь. Агонь узьнік уначы на другім паверсе ўнівермагу. З агнём змагаліся 260 пажарных, на месцы трагедыі працягваюцца выратавальныя працы. Літаральна праз некалькі гадзінаў пасьля гэтага каля 40 чалавек загінулі ў выніку пажару ў храме ў горадзе Хайнін на ўсходзе Кітаю