Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:26 ]  Гадавіна вываду савецкіх войскаў з Афганістану


МАСКВА Сёньня адзначаецца 15-ая гадавіна вываду савецкіх войскаў з Афганістану. У Расеі, Беларусі, Украіны ды некаторых іншых краінах СНД прайшлі мерапрыемствы, прысьвечаныя гэтай даце. Паводле афіцыйных дадзеных, падчас 10-гадовай прысутнасьці савецкіх войскаў у Афганістане загінула каля 15 тысячаў савецкіх вайскоўцаў. Сьцьвярджаецца, што за гэты час загінула звыш 100 тысячаў афганцаў, хаця часта называюць шматкроць большыя лічбы
XS
SM
MD
LG