Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 09:31 ]  Працягваецца візыт пасланца ААН у Ірак і Кувэйт

БАГДАД. Спэцыяльны пасланец ААН Лахдар Брахімі сёньня сустрэнецца ў Кувэйце зь міністрамі замежных справаў Іраку й ягоных суседзяў. Брахімі ўчора правёў перамовы зь лідэрам ірацкіх мусульманаў-шыітаў аяталом Алі ас-Сістані, які патрабуе правесьці выбары да 30 чэрвеня. Выбары ў Іраку трэба правесьці як мага хутчэй, але дакладнай даты зараз прызначаць ня трэба, -- лічыць Лахдар Брахімі: “Мяркую, усе згодныя з тым, што выбары ў Іраку – вельмі важныя, але ня меней важна, каб яны былі добра арганізаваныя і іх вынікам можна было давяраць. Менавіта з гэтых меркаваньняў і трэба вызначыць дату выбараў”.
XS
SM
MD
LG