Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:21 ]  Дата выбараў у Іраку пакуль не называецца


БАГДАД. Выбары ў Іраку трэба правесьці як мага хутчэй, але дакладнай даты зараз прызначаць ня трэба, -- лічыць спэцыяльны пасланец ААН Лахдар Брахімі. Ён заявіў: “Мяркую, усе згодныя з тым, што выбары ў Іраку – вельмі важныя, але ня меней важна, каб яны былі добра арганізаваныя і іх вынікам можна было давяраць. Менавіта з гэтых меркаваньняў і трэба вызначыць дату выбараў”. Брахімі ўчора сустрэўся зь лідэрам ірацкіх мусульманаў-шыітаў аяталом Алі ас-Сістані, які патрабуе правесьці выбары да 30 чэрвеня. Прадстаўнік Генэральнага сакратара ААН Фрэд Экхард даў зразумець, што выбары ў Іраку хутчэй за ўсё адбудуцца толькі налета.
XS
SM
MD
LG