Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:17 ]  У Катары забіты Зэлімхан Яндарбіеў


ДОХА. Міністэрства ўнутраных справаў Катару паведамляе, што былы прэзыдэнт Чэчэніі Зэлімхан Яндарбіеў загінуў сёньня ў выніку выбуху ягонага аўтамабілю у сталіцы краіны. Катарскае агенства навінаў са спасылкай на мэдыкаў інфармуе, што 13-гадовы сын Яндарбіева быў паранены. Выбух адбыўся пасьля таго, як Яндарбіеў разам з сынам пакінулі мячэт пасьля пятнічнай малітвы. Яндарбіеў, які выконваў абавязкі прэзыдэнта Чэчэніі ў 1996 і 1997 гадох, апошнія тры гады жыў у Катары. Расея яго абвінавачвала ў кіраваньні ўзброеным мецяжом. ААН летась занесла Яндарбіева ў сьпіс асобаў, падазраваных у сувязях з тэрарыстычнай сеткай “Аль-Кайда”. ФСБ Расеі заявіла пра сваю недатычнасьць да сьмерці Яндарбіева.
XS
SM
MD
LG