ХОСТ. АЎГАНІСТАН. Амэрыканскае вайсковае лётнішча ў горадзе Хост на ўсходзе Аўганістану мінулай начы было абстралянае ракетамі. Таксама ўначы ў Хосьце два аўганцы загінулі і 6 былі параненыя ў выніку выбуху ля блёкпасту ўрадавых войскаў. Сярод забітых – вайсковец. Адзін з кіраўнікоў аўганскай паліцыі Махамад Заман заявіў, што “Аль-Кайда” карыстаецца з адсутнасьці кантролю на мяжы з Пакістанам дзеля нападаў у Аўганістане, і што туды ўжо накіраваныя аўганскія войскі.