СЭЎЛ. Урад Паўдзённай Карэі плянуе паслаць войскі ў Ірак напрыканцы красавіка. Міністар абароны краіны заявіў сёньня, што напачатку красавіку ў Ірак прыбудуць першыя 200 чалавек, якія зоймуцца падрыхтоўкай да прыбыцьця ўсяго кантынгенту колькасьцю 3 тысячы вайскоўцаў. Карэйскія падразьдзяленьні будуць базаваццца ў паўночным ірацкім горадзе Кіркук. Гэтае рашэньне ўраду ўхваліў сёньня парлямэнт краіны. Каля 500 антываенных актывістаў ў часе паседжаньня Нацыянальнай асамблеі пікетавалі яе будынак. У Іраку ўжо працуюць каля 500 паўдзённакарэйскіх мэдыкаў і інжынэраў.