Эўрапарлямант сёньня заявіў, што парляманцкія выбары ў Іране, якія адбудуцца на наступным тыдні ня будуць вольнымі, паколькі ўсе рэфармісцкія кандыдаты не былі зарэгістраваныя праз рашэньне кансэрватыўнай Рады вартавых іслямскай рэвалюцыі.
Эўрапарлямнт з гэтай нагоды ухваліў рэзалюцыю з выказваньнем шкадаваньня, а таксама заклікаў працягваць дыялёг паміж іранскімі ўладамі і і эўрапесйскімі інстытутамі
Парлямэнцкія выбары ў Іране прызначаныя на 20-е лютага. У іх будуць змагацца каля пяці тысячаў шасьцісот кандыдатаў. Пераважная бальшыня – рэлігійныя кансэрватары. Болей як дзьве тысячы трыста кандыдатаў-рэфармістаў адхіленыя ад удзелу ў выбарах Радай вартавых ісьлямскай рэвалюцыі.