НАДЖАФ. ІРАК. Прадстаўнік ААН Лахдар Брахімі цалкам падзяляе думку лідэра ірацкіх шыітаў аяталы Алі Ас-Сістані ў пытаньні неабходнасьці ў Іраку тэрмінова правесьці наўпроставыя выбары. “Аятала Ас-Сістані патрабуе правесьці выбары, і мы на 100 адсоткаў згодныя зь ім, таму што выбары – лепшая магчымасьць даць людзям самім стварыць дзяржаву, якая будзе служыць іхным інтарэсам” – заявіў Лахдар Брахімі пасьля сустрэчы з аяталом у ягоным доме ў горадзе Наджафе. Аднак, пра тэрміны выбараў Брахімі нічога не сказаў. Сістані ж патрабуе, каб выбары адбыліся да 30 чэрвеня сёлета. Экспэрты ААН вывучаюць магчымасьць правядзеньня выбараў у Іраку.