МАСКВА. Сёньня ў сталіцы Расеі адбудуцца перамовы міністра замежных справаў Нямеччыны Ёшкі Фішара з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным і міністрам замежных справаў Ігарам Івановым. На парадку дня будуць пытаньні пэрспэктываў дзейнасьці ААН у Іраку, а таксама сытуацыя на Блізкім Усходзе й Аўганістане. Будуць абмеркаваныя пытаньні супрацоўніцтва Расеі з Эўразьвязам і НАТО й будучае разьвіцьцё расейска-нямецкіх эканамічных дачыненьняў.