Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:22 ]  У Аўганістане забіты адзін з кіраўнікоў спэцслужбаў


КАБУЛ. У паўдзённым Аўганістане забіты намесьнік дырэктара спэцслужбы правінцыі Хост Махамэд Іса. Забойца стрэліў у яго, спрабаваў уцячы, а затым падарваў сябе. Адказнасьць за забойства ўзялі на сябе талібы, якія заявілі, што Іса, былы камуніст, пакараны за супрацоўніцтва з амэрыканскімі вайскоўцамі. У горнай правінцыі Хост, якая мяжуе з Пакістанам, знайшлі прытулак ацалелыя талібы і баевікі “Аль-Кайды”.
XS
SM
MD
LG