Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 09:46 ]  Прадстаўнік ААН абвяргае зьвесткі пра хабар


НЬЮ-ЁРК. Кіраўнік праграмы ААН “Нафта ў абмен на харчаваньне” Бэнан Сэван абверг зьвесткі пра тое, што атрымліваў хабар ад былога ірацкага дыктатара Садама Хусэйна. Дыплямат з Кіпру зь вялікім вопытам працы ў розных міжнародных структурах Бэнан Сэван учора заявіў, што патрабуе прадаставіць яму дакумэнтальнае пацьверджаньне абвінавачаньняў у карупыці. Кіроўчая Рада Іраку зьвярнулася да міністэрства нафты краіны з просьбай сабраць усю інфармацыю што да меркаваных нелегальных апэрацыяў зь ірацкай нафтай.
XS
SM
MD
LG