БАГДАД. У сталіцы Іраку сёньня раніцай адбыўся новы тэрарыстычны акт. Паводле зьвестак кааліцыйных войскаў побач з пунктам набору ў новае ірацкае войска выбухнуў аўтамабіль. Паведамляецца пра шматлікія ахвяры сярод тых, хто знаходзіўся ў момант выбуху ў памяшканьні й блізу яго.