ТЭГЕРАН. У Іране ад удзелу ў парлямэнцкіх выбарах адхілены кожны трэці кандыдат. Пераважная бальшыня іх – прыхільнікі рэформаў. Сёньня ў Іраку абвешчаны канчатковы сьпіс кандыдатаў, які зацьвердзіла Рада вартаўнікоў ісьлямскай рэвалюцыі. Выбары прызначаныя на 20 лютага.