Тбілісі. Грузінскі прэзыдэнт Міхаіл Саакашвілі сёньня пачаў свой візыт у Маскву. Ён прыляцеў звычайным рэйсавым самалётам. Учора Саакашвілі намінаваў на адноўленую пасаду прэм’ер-міністра краіны дзяржсакратара Зураба Жванію. Дата галасаваньня ў парляманце ў пытаньні кандыдатуры Жваніі пакуль не прызначаная. Жванія разам з Саакашвілі й спікерам парляманту Ніно Бурджанадзэ ўзначальвалі аб’яднаную грузінскую апазыцыю, якая дамаглася адстаўкі былога прэзыдэнта Эдуарда Шэварнадзэ.