САРАЕВА. Прадстаўнік ААН у Босьніі Пэдзі Эшдаўн адправіў у адстаўку трох афіцэраў паліцыі – басьнійскіх сэрбаў з гораду Пале. Эшдаўн абвінаваціў паліцыянтаў у дапамозе тым, хто падтрымлівае былога лідара басьнійскіх сэрбаў Радавана Караджыча. Караджыч, якога Міжнародны трыбунал у Гаазе трыбунал абвінавачвае у ваенных злачынствах, застаецца на свабодзе ўжо 8 гадоў пасьля завяршэньня вайны ў Босьніі. Звольненыя афіцэры разам зь яшчэ некалькімі асобамі будуць унесеныя ў чорны спіс у Злучаных Штатах. Іхныя актывы ў ЗША будуць заблякаваныя, ім будзе забаронена перасякаць амэрыканскую мяжу.