ПХЭНЬЯН. Паўночная Карэя сёньня абвергла прызнаньні вядучага пакістанскага навукоўцы ў галіне ядзерных дасьледваньняў Абдулы Кадыр Хана аб продажы ядзерных тэхналёгіяў КНДР. Прадстаўнік міністэрства замежных справаў Паўночнай Карэі назваў гэтыя заявы "бруднай прапагандай, якую распаўсюджваюць Злучаныя Штаты", каб ізаляваць Пхэньян напярэдадні шасьцібаковых перамоваў у пытаньні атамнай праграмы КНДР.