Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:51 ]  З Пакістану ня будзе пашырацца ядзерная зброя


ІСЬЛЯМАБАД. Пакістан зробіць усё, каб запабегчы пашырэньню ядзернай зброі, -- заявіў прэзыдэнт Пэрвэз Мушараф. Ён падкрэсьліў, што ўцечкі інфармацыі пра ядзерныя тэхналёгіі з Пакістану болей ня будзе. Дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл у гутарцы па тэлефоне з Мушарафам высока адгукнуўся пра расьследаваньне, якое было наладжанае ў Пакістане. Пакістанскі прэзыдэнт дараваў вучонаму Абдулу Кадыр Хану, які прызнаўся ў перадачы сакрэтных зьвестак Лібіі, КНДР і Ірану.
XS
SM
MD
LG