Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:22 ]  Уручаныя ўзнагароды "Грэмі"


ЛОС-АНЖЭЛЕС. ЗША. У Лос-Анжэлесе адбылася цырымонія ўганараваньня прэстыжнай музычнай узнагародай “Грэмі”. Амэрыканская сьпявачка Бэёнсэ перамагла ў пяці намінацыях. У часе цырымоніі Бэёнсэ выканала адну са сваіх песен, на гітары ёй акампанаваў Прынс.Спэцыяльная прэмія прысуджаная гурту “Бітлз” з нагоды 40-й гадавіны зьяўленьня выдатных брытанскіх музыкаў на амэрыканскай тэлевізіі. Удава Джона Ленана -- Ёка Она, прымаючы ўзнагароду заявіла, што калі б Ленан быў тут, ён зноў паўтарыў бы словы сваіх песен: Пойдзем разам , Дадзім міру шанец і Каханьне гэта ўсё, што нам патрэбна.Былыя прэзыдэнты ЗША і СССР Біл Клінтан і Міхаіл Гарбачоў, а таксама італьянская актрыса Сафі Ларэн ўганараваныя “Грэмі” за агучваньне музычнай казкі Сяргея Пракоф’ева “Пеця і воўк”.Крыс Марцін, саліст брытанскага рок-гурту “Коўлдплэй”, які ўганараваны прэміяй за альбом “Клокс” як за лепшы запіс году, у часе выступу на цырымоніі зблытаў мастацтва з палітыкай, заявіўшы, што прысьвячасе сваю перамогу кандыдату на прэзыдэнта ЗША Джону Кэры.
XS
SM
MD
LG