ТЭГЕРАН. Студэнты тэгеранскага ўнівэрсытэту заклікалі прэзыдэнта Ірану Мухамэда Хатамі падаць у адстаўку. У лісьце да Хатамі студэнты пішуць, што калі ён ня здольны далей кіраваць рэфармісцкім рухам, дык павінны сыйсьці. Кансэрватыўная Рада вартавых ісламскай рэвалюцыі нядаўна забараніла прыкладна 3 тысячам кандыдатаў, у тым ліку 87 цяперашнім дэпутатам удзельнічаць у новых парлямэнцкіх выбарах. Хатамі сьпярша скрытыкаваў гэтае рашэньне, але потым сказаў, што выбары ўсё роўна трэба праводзіць.