ПЭКІН. Кітай сёньня пацьвердзіў шэсьць новых выпадкаў птушынага грыпу ў розных правінцыях. Хвароба закранула толькі птушак – у Кітаі пакуль не зарэгістравана выпадкаў гэтай інфэкцыі у людзей. Агулам у Азіі за апошнія некалькі тыдняў ад птушынага грыпу памерлі прынамсі 18 чалавек.