Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:25 ]  ААН вывучае магчымасьці для выбараў у Іраку

БАГДАД. Прадстаўнік Арганізацыі аб’яднаных нацыяў Лахдар Брагімі заявіў сёньня, што ААН зробіць усё магчымае, каб дапамагчы Іраку здабыць сувэрэнітэт. Такую заяву Брагімі зрабіў на сустрэчы ў Багдадзе з прызначанай Злучанымі Штатамі Кіроўчай радай Іраку. Брагімі ўзначальвае дэлегацыю ААН, якая ацэньвае магчымасьці правесьці ў Іраку выбары хуткім часам. Такіх выбараў патрабуе лідэр шыіцкай большасьці Іраку Аятала аль-Сыстані. Раней адзін з чальцоў Кіроўчай рады Насыр Камэл аль-Чадэрчы сказаў, што пакуль выбары правесьці немагчыма, бо становішча ў краіне небясьпечнае і няма сьпісаў выбаршчыкаў. Сёньня ж амэрыканскія вайскоўцы паведамілі, што ад учорашняга выбуху ў Багдадзе каля офісу намесьніка начальніка ірацкай паліцыі загінулі тры чалавекі і восем былі параненыя.
XS
SM
MD
LG