Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:04 ]  Панядзелак, 9 лютага, аб'яўлены ў Маскве днём жалобы


МАСКВА. Панядзелак, 9-га лютага, аб’яўлены ў расейскай сталіцы днём жалобы па ахвярах учорашняга выбуху ў мэтро. Паводле афіцыйных зьвестак, загінулі 39 чалавек, 140 чалавек былі параненыя. Апазнаны 20 ахвяраў выбуху. У маскоўскіх бальніцах знаходзяцца 107 пацярпелых, каля 30 зь іх – у цяжкім стане. Сьледзтва разглядае дзьве асноўныя вэрсіі здарэньня – тэрарыстычны акт і самаадвольны падрыў выбуховых рэчываў. Расьсьледаваньне выбуху перададзена Фэдэральнай службе бясьпекі Расеі.
XS
SM
MD
LG