Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:23 ]  Парлямэнт Грузіі ўхваліў канстытуцыйную рэформу


ТБІЛІСІ. Парлямэнт Грузіі зацьвердзіў пакет канстытуцыйных паправак, прапанаваны прэзыдэнтам Міхаілам Саакашвілі. Згодна з папраўкамі, кіраўнік дзяржавы атрымлівае права распускаць парлямэнт, фармуе ўрад і сумяшчае частку функцыяў Канстытуцыйнага суду. Саакашвілі абгрунтаваў канстытуцыйныя зьмены патрэбаю “моцнага кіраваньня” для аднаўленьня эканомікі й вяршэнства закону.
XS
SM
MD
LG