Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:38 ]  Хатамі: выбары будуць несвабоднымі, але адбудуцца 20 лютага


ТЭГЕРАН Прэзідэнт Ірану Махамад Хатамі заявіў, што парляменцкія выбары, прызначаныя на 20 лютага, ня могуць быць ані свабоднымі, ані справядлівымі, паколькі Рада вартавых ісламскай рэвалюцыі адхіліла ад удзелу ў выбарах больш за дзьве тысячы кандыдатаў, якія маюць рэфармісцкія погляды. Разам з тым Хатамі падцьвердзіў, што выбары будуць праведзеныя ў вызначаны тэрмін. Прэзідэнт Хатамі і сьпікэр парляманту Махдзі Карубі накіравалі ліст духоўнаму лідэру Ірану – аятале Алі Хамэнэі. Пасланьне ўтрымлівае крытыку дзеяньняў кансэрватараў з Рады вартавых. Найбуйнейшая рэфармісцкая партыя Ірану, кіраваная братам прэзідэнта Махамад Рэза Хатамі, заявіла пра намер байкатаваць парлямэнцкія выбары.
XS
SM
MD
LG