Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:16 ]  Нямеччына ня супраць разьмяшчэньня войскаў НАТА ў Іраку


МЮНХЭН “Нямеччына не пярэчыць супраць разьмяшчэньня ў Іраку войскаў НАТА – пра гэта заявіў сёньня на нарадзе міністраў абароны НАТА кіраўнік МЗС Нямеччыны Ёшка Фішар. Ён сказаў:"Я мяркую, што рашэньне пра наўпроставы ўдзел НАТА ў апэрацыі ў ІРаку павінна быць ўсебакова ўзважанае. Наш ўрад не мае намеру перашкаджаць згодзе ў гэтым пытаньні, хаця Нямеччына і не зьбіраецца накіроўваць свае войскі ў Ірак. Павінна ўлічвацца і рызыка няўдачы і яе істотныя наступствы для альянсу. Шчыра кажучы, я не магу схаваць свайго глыбокага скэптыцызму". Да нарады міністраў абароны Паўночнаатлянтычнага альянсу зьвярнуўся сёньня кіраўнік Афганістану Гамід Карзай. Ён заклікаў павялічыць колькасьць міжнародных сілаў бясьпекі ў краіне. Зараз міратворцы НАТА знаходзяцца толькі ў Кабуле.
XS
SM
MD
LG