НЬЮ-ЁРК. Дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл сустрэўся ў Нью-Ёрку зь міністрам замежных справаў Францыі Дамінікам дэ Вільпэнам. Сустрэча адбылася ў штаб-кватэры ААН, дзе абодвы міністры бралі ўдзел у канфэрэнцыі аб дапамозе Лібэрыі. Паўэл і Вільпэн пагадзіліся, што паміж імі існуюць розныя падыходы да вайны ў Іраку, аднак, выказалі надзею, што ЗША і Францыя будуць супрацоўнічаць ў справе паваеннага аднаўленьня гэтай краіны. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан вітаў сустрэчу Паўэла і Вільпэна.