Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:39 ]  Вайскоўцы ЗША затрымалі 6 іракцаў


БАГДАД. Амэрыканскія вайскоўцы затрымалі 6 іракцаў, зьвязаных з рэжымам былога дыктатара Садама Хусэйна. Іх падазраюць у правядзеньні акцыяў супраць войскаў кааліцыі, уключна з нападамі на патрулі й самалёты. Сёньня ў горадзе Нэджэф каля дому найбольш уплывовага сьвятара Аяталы Алі Аль-Сістані сабраліся ягоныя прыхільнікі, занепокаеныя ўчорашнімі паведамленьнямі пра замах на жыцьцё клерыка. Аднак, прадстаўнік аль-Сістані зьняпраўдзіў зьвесткі пра замах.
XS
SM
MD
LG