Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:20 ]  Міністры абароны зьбіраюцца ў Мюнхене


МЮНХЕН. НЯМЕЧЧЫНА. У Мюнхене ідзе падрыхтоўка да адкрыцьця штогадовай канфэрэнцыі ў пытаньнях бясьпекі, у якой бяруць удзел міністры абароны краінаў НАТО, а таксама шэрагу іншых краінаў. Сёньня адбудуцца нефармальныя сустрэчы. Перад адлётам у Мюнхен міністар абароны ЗША Доналд Рамсфэлд заявіў, што адносіны Злучаных Штатаў з эўрапейскімі саюзьнікамі “зусім нармальныя”.
XS
SM
MD
LG