Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:18 ]  Дырэктар ЦРУ апраўдваецца


ВАШЫНГТОН. Дырэктар ЦРУ ЗША Джордж Тэнет адмаўляе, што ягонае ведамства няправільна ацаніла ірацкую пагрозу напярэдадні апэрацыі супраць рэжыму Садама Хусэйна. ЦРУ ніколі не сьцьвярджала, што Ірак уяўляў сабою немінучую пагрозу, мы заўсёды былі аб’ектыўнымі, -- падкрэсьліў Тэнет. Тым часам, прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што вайна супраць рэжыму Садама Хусэйна была справядлівай справай. Выступаючы ўчора ў Паўдзённай Караліне, Буш падкрэсьліў, што нават калі б да вайны ведаў тое, што ведае зараз, ён зрабіў бы тое ж самае. Прэзыдэнт прызнаў, што арсэналаў зброі масавага зьнішчэньня ў Іраку так і не знайшлі, але паўтарыў, што дэспатычны Садам уяўляў вялікую пагрозу.
XS
SM
MD
LG