Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:52 ]  Іранскія рэфармісты будуць байкатаваць выбары


ТЭГЕРАН. Рада вартавых ісламскай рэвалюцыі сёньня дазволіла вылучацца кандыдатамі ў дэпутаты толькі 51 чалавеку са сьпісу больш як дзьвюх тысяч кандыдатаў, раней адхіленых ад удзелу ў выбарах. Адзін з кіраўнікоў Рады Рэза Заварэгі адзначыў, што перагляд гэтага сьпісу будзе працягвацца, а Рада мае час да 9 лютага, каб прыняць канчатковае рашэньне. Сёньня віцэ-сьпікер іранскага парлямэнту Мухамэд Рэза Хатамі, брат прэзыдэнта Ірану, заявіў, што партыя рэфармістаў будзе байкатаваць выбары 20 лютага, таму што яны ня будуць сумленнымі й свабоднымі.
XS
SM
MD
LG